Серада, 24.04.2024, 19:09

КУФАР, скрыня

Галоўная »
КУФАР, скрыня — драўляная ёмістасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У куфар збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога. Вядомы з часоў позняга сярэднявечча як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Мелі выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці металічнай скрыні з плоскім векам, часта па-мастацку акаванай, забяспечанай унутраным замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр'ерах — вялікія, драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У сялянскім інтэр'еры пашыраны з ХІХ ст., замяніў кубел.

куфар
Куфэрак драўляны з акоўкай. 18 ст.

Выраб куфра часта набываў характар промыслу. Іх рабілі з сасновых, ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных кольцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы — унутраны замок ці зашчапку для вісячага. Часта куфар аздаблялі мастацкай акоўкай у выглядзе жалезных ці бляшаных палос з фігурнымі краямі. Акоўку мацавалі на кантах, пярэдняй сценцы і веку. Пад уплывам заходне-еўрапейскіх барочных форм куфры набылі пукатае века, часам звужаную ўнізе форму. Простая аднатонная афарбоўка саступіла месца дэкаратыўнай размалёўцы, галоўным чынам фляндроўцы, якая імітавала каштоўныя пароды драўніны.

З пачатку ХХ ст. ў многіх рэгіёнах пашыраны куфры з мастацкай размалёўкай расліннага характару. На Заходнім Палессі (Іванаўскі, Драгічынскі раёны) перавагу аддавалі сакавітым малюнкам у выглядзе букетаў і гірляндаў кветак, якія кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках, утвораных палосамі акоўкі ці фляндроўкі. Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца агоўскія куфры. На Гродзеншчыне і захадзе Віцебшчыны пераважала «цацкаванне» — нанясенне ўзору на афарбаваную паверхню куфра з дапамогай штампікаў з бульбы ці рэпы. Дробныя геаметрычныя і раслінныя матывы (зоркі, разеткі, лісточкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырвонага колераў наносіліся ў выглядзе палос уздоўж акоўкі ці кругоў між ёю на сінім або вішнёвым фоне. На ўсходзе Беларусі на вішнёвым фоне куфра малявалі прамую ці косую сетку з чорных палос, часам аздаблялі прадрапваннем у выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту.

куфар
Куфар. Гродзенскі раён. 19 ст.

Куфры (як і кублы) займалі важнае месца ў вясельнай абраднасці, што адлюстравана ў песенным фальклоры. Маці, а потым яе дачка збіралі ў куфар пасаг («Што сяляначкі пралі, што мяшчаначкі ткалі, белыя лебедзі на моры бялілі, а сястрыцы ў куфар залажылі»). У час ад'езду маладая «дзялілася»: «Табе, мамка, уся паселенька, а мне, моладзе, скрыня ды й пасцеленька». На вясельным возе куфар вязлі кубельнікі, якім наказвалі не згубіць «ні скрыні, ні пярыны, ні маладой гаспадыні». Пра маладога спявалі: «Яго коні каваныя, вязуць скрыні маляваныя». Ён жа павінен быў выкупіць куфар («Скрыня сакоча. Чаго яна хоча? Паўтара залатога ад князя маладога»). Прысутнічаў куфар у вясельных абрадах «засмальвання» і расплятання касы, у «пакладзінах» і інш.

У сучасным вясковым побыце куфар страціў сваю былую ролю. З 1950-х г. вытворчасць куфраў амаль спынілася.
Меню
http://windowss10.ru/apps/targetirovannye-rassylki-v-chem-prichiny-populyarnosti.html
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
http://windowss10.ru/apps/targetirovannye-rassylki-v-chem-prichiny-populyarnosti.html
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 14
Гасцей: 14
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
http://windowss10.ru/apps/targetirovannye-rassylki-v-chem-prichiny-populyarnosti.html

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.