Серада, 24.04.2024, 15:43

«КУХАР»

Галоўная »
«КУХАР» — танец, падобны на рускі. Створаны на аснове народнай песні «Ухар-купец». Называецца таксама «Ухар», «Кухар-купец», «Ухар-купец». Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваецца ў стылі мясцовых харэаграфічных традыцый. Бытуе ў выглядзе імправізаваных сольных скокаў ці ствараецца па прынцыпу гарадскіх бытавых танцаў. У першым варыянце «кухара» кожны ўдзельнік танцуе сваю харэаграфічную імправізацыю, выконвае розныя праходкі, прытупы, драбушкі, хлапушкі, а таксама прысядкі і вярчэнні ўнізе.

У другім варыянце танец парны па форме, кананізаваны па кампазіцыі. Выконваецца па крузе і складаецца з рытмізаваных крокаў, прытупаў, вярчэння ў польцы. Танец у розных варыянтах пашыраны на Усходнім Палессі. Музычны варыянт мелодыі зафіксаваны экспедыцыямі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.