Чацвер, 25.04.2024, 06:49

КУЛАГА

Галоўная »
КУЛАГА — даўняя страва з мукі, кісла-салодкая мучная каша. Варылі кулагу з жытняй або грэцкай мукі, з іх сумесі ці з жытняга соладу. Муку спачатку разводзілі летняй або халоднай вадой, размешвалі, потым залівалі варам і падварвалі. Страва набывала салодкі смак (саладжала), потым яе ставілі ў цёплае месца ці вылівалі ў дзежку, каб укісла. Часам кулагу запарвалі, квасілі, потым варылі. Кулагу нічым не запраўлялі, елі з бульбаю, хлебам. Часам кулагу варылі з калінай, чарніцамі.

Вядома амаль па ўсёй Беларусі (за выключэннем заходняй часткі). У розных мясцовасцях кулагу гатавалі па-свойму: на Усходнім Палессі варылі з жытняй і грэцкай, часам ячнай, зрэдку — кукурузнай мукі; у паўночнай, паўночна-ўсходняй і цэнтральнай частках Беларусі — з жытняй мукі ці з бульбы, на Мсціслаўшчыне — з аўсянай мукі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.