КУМПЯК — мясны выраб са сцягна свіной тушы. Сцягно соляць сухой соллю або ў расоле, часам вэндзяць і вешаюць у халодным месцы. Мяса з кумпяка ядуць сырым, вараць у баршчы, на Вялікдзень запякалі ў хлебным цесце.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.