КУНТУШ — верхняе мужчынскае
адзенне, якое апраналі на
жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыцыйным адзеннем заможных людзей. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан.
Асаблівасць кунтушу — разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі кунтушы з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам.