Субота, 20.04.2024, 06:45

КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЕДНІК «ЛЯЎКІ»

Галоўная »
КУПАЛАЎСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗАПАВЕДНІК «ЛЯЎКІ» заснаваны 11.10.1978 г. у Аршанскім раёне з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Агульная плошча 19 га. Размешчаны на беразе Дняпра. Тут у 1935—41 гг. на дачы жыў і працаваў Я.Купала. Ha тэрыторыі запаведніка знаходзіцца будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешчаны філіял літаратурнага музея Я.Купалы «Ляўкі», участак лесу, адноўлены будынак дачы паэта, якая была спалена ў Вялікую Айчынную вайну (1981 г.; па макету мастакоў Я.Раманоўскага і Ф.Анісовіча), домік шафёра, гараж, у якім экспануецца легкавы аўтамабіль паэта маркі «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935 г., дом-гасцініца, лазня, лядоўня, гаспадарчыя пабудовы, зона масавых гулянняў. Агульная плошча пабудоў 493 м².




Цэнтральнае месца ў мемарыяльным комплексе займае скульптурная кампазіцыя «Восень паэта» А.Анікейчыка, створаная ў 1980 г. напярэдадні 100-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы. Яна перадае псіхалагічны стан паэта ў той перыяд, яго перажыванні, пачуцці, якія знайшлі адбітак у вершы «Старыя Акопы». Менавіта ў Ляўках у чэрвені — жніўні 1935 г. пясняр стварыў свой знакаміты ляўкоўскі цыкл, які складаюць 18 вершаў: «Алеся», «Беларусі ардэнаноснай», «Вечарынка», «Дзве дзяўчыны», «Хлопчык і лётчык», «Як я молада была...» і інш. Прырода запаведніка апаэтызавана у вершах «Дарогі», «Лён», «Сонцу», «Сосны» і інш. На яго тэрыторыі захавалася любімае месца паэта, дзе расце разложысты дуб.




З 1980 г. штогод у дзень нараджэння паэта (7 ліпеня) тут арганізуюцца святы паэзіі, творчыя сустрэчы, школьныя ранішнікі. У 2003—04 гг. было праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Запаведнік уключаны ў рэспубліканскія турысцкія маршруты.



Адрас: 221038, Аршанскі раён, в.Ляўкі
Тэл.: +375-2162-716-46
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.