Пятніца, 19.04.2024, 19:32

КУПАЛЬСКІЯ ПЕСНІ

Галоўная »
КУПАЛЬСКІЯ ПЕСНІ — купальныя песні, купалкі, янаўскія песні. Адносяцца да летняга цыкла каляндарна-земляробчага фальклору. Іх пачыналі спяваць за 2 тыдні да купалля, аднак сваё функцыянальнае прызначэнне яны выяўлялі ў купальскае свята: суправаджалі збор зёлак, выправу на месца святкавання, спяваліся пры купальскім вогнішчы, у карагодзе, пад час агледзінаў жыта, пускання вянкоў на рачную плынь. Звязаныя з найбольш старажытным культам славянскага язычніцтва, які нясе ў сабе адбітак касмаганічных міфалагічных уяўленняў. Замыкаюць непарыўны ланцуг веснавых абрадаў і папярэджваюць абрады жніва — Купалле адзначалася ў самы пярэдадзень даспявання жыта, калі земляроб клапаціўся аб захаванні ўраджаю ад розных стыхіяў, што ўяўляліся яму ў вобразах міфічных істотаў.

Асноўнае маеца ў купальскай паэзіі займае любоўная лірыка. У ёй адлюстравалася радасць чалавека — сведкі найвышэйшага росквіту прыроды, зямнога плёну, яго імкненне кахаць, быць шчаслівым. Адзін з цэнтральных вобразаў купальскіх песень — Купалінка (Купалка), якая выступае апякункай дзяўчатак, моладзі. Ёй дапамагае Купальнічак (Купаліш) — хлопец-завадатар гульняў пры купальскім вогнішчы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.