Панядзелак, 17.12.2018, 09:18

КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «ЯХІМОЎШЧЫНА»


КУПАЛЫ ЯНКІ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ФІЛІЯЛ «ЯХІМОЎШЧЫНА» заснаваны 24.01.1997 г. ў в.Яхімоўшчына Маладзечанскага раёна. Адкрыты для наведвальнікаў 30.05.2001 г. Тут з восені 1906 г. да вясны 1907 г. Я.Купала працаваў памочнікам вінакура на бровары ў маёнтку пана Любанскага. У Яхімоўшчыне захавалася хата, дзе жыў паэт, кантора бровара і сам бровар, амбары-маналіты сярэдзіны ХІХ ст., 2 сажалкі прамысловага прызначэння, часткова застаўся пейзажны парк англійскага тыпу. Сядзібны дом памешчыкаў Любанскіх быў разбураны ў гады 1-й сусветнай вайны.




Менавіта ў Яхімоўшчыне ўзрастаў і мужнеў талент народнага паэта. У той час пясняр напісаў свае вершы, паэму «Нікому» і шэраг іншых твораў, якія ўвайшлі ў яго першы зборнік «Жалейка» (1908). У 1959 г. на будынку канторы бровара (зараз адміністратыўны цэнтр гаспадаркі «Яхімоўшчына») устаноўлена мемарыяльная дошка. У 1982 г. мемарыялізавана хата, у 2001 г. адкрыта экспазіцыя (плошча 101,4 м²), якая адлюстроўвае паэтычны ўзлёт песняра, нараджэнне яго першага зборніка, перыяды «Нашай нівы» і «Нашай долі» ў жыцці класіка. Аўтар літаратурна-мастацкай канцэпцыі і стваральнік экспазіцыі — мастак Г.Чысты.




Па апісаннях і ўспамінах старажылаў Яхімоўшчыны адноўлены інтэр'ер хаты, у якой жыў паэт (збудаванне ХІХ ст., агульная плошча 410,8 м²). Асобае месца адведзена мемарыяльнай частцы — пакою-кабінету, дзе жыў Я.Купала. Тут усё захавалася ў такім выглядзе, як было ў пачатку ХХ ст. Дакументы, кнігі, фотаздымкі, унікальныя прадметы этнаграфіі той эпохі расказваюць пра складаны перыяд у жыцці паэта. Праца Я.Купалы на бровары адлюстравана ў творах мастакоў Э.Агуновіча, М.Гусева, Я.Раманоўскага, К.Харашэвіча, В.Ціхановіча, якія ўзбагацілі змест экспазіцыі. Традыцыйна штогод на тэрыторыі Яхімоўшчыны ў дзень нараджэння паэта (7 ліпеня) праводзіцца свята-абрад Купалле.

Адрас: 222312, в.Яхімоўшчына Маладзечанскі раён
Тэл.: +375-1773-21-566
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [250]
Каталог файлаў [98]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [144]
Адукацыя [17]
Спорт [646]
Здарэнні [147]
Грамадства [257]
Эканоміка [10]
Транспарт [71]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Снежань 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.