КУРАКІ — кулінарны выраб. Называлі таксама басманы. У вараную, тоўчаную бульбу дадавалі трохі мукі, ляпілі маленькія піражкі, качалі іх у тоўчаным семі, пяклі на капусных лістах або на блясе. Вядомы на Мядзельшчыне, Валожыншчыне.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.