Пятніца, 19.04.2024, 10:55

КУРЦІНА

Галоўная »
КУРЦІНА (франц. courtine) — 1) у рэгулярным парку — адкрыты ўчастак газона, абсаджаны стрыжанымі кустамі або дрэвамі, у пейзажным — свабодна размешчаная група дрэваў, кустоў; група дрэваў і кустоў адной пароды ў мяшаным лесанасаджэнні. У парках з'яўляецца дамінуючым элементам кампазіцыі. Найбольш выразныя з адной пароды дрэваў (бяроза, дуб, лістоўніца, таполя і інш.).

У еўрапейскім садова-паркавым мастацтве пашыраныя ў XVI — XVIII стст. У Беларусі вядомыя ў парках XVIII ст. (курціны пейзажных паркаў «Альба» пад Нясвіжам, в.Відзы Лаўчынскія Браслаўскага, в.Вердамічы Свіслацкага раёнаў; рэгулярных паркаў у в.Бачэйкава Бешанковіцкага, в.Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёнаў і інш.);

2) частка крапаснога вала паміж двумя бастыёнамі. У Беларусі вядомыя ў замкавым і замкава-палацавым будаўніцтве сярэдзіны XVI — XVII стст. з бастыённай абарончай сістэмай (замкі ў Заслаўі, Нясвіжы, Ляхавічах і інш.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.