Чацвер, 25.04.2024, 19:34

КУРГАНЫ ў археалогіі

Галоўная »
КУРГАНЫ ў археалогіі — зборная назва розных па форме, памерах і ўнутранай пабудове земляных насыпаў над старажытным пахаваннем, часам насыпаных з зямлі разнастайных пахавальных збудаванняў. З'явіліся на мяжы неаліту і энсаліту (IV — III-е тысячагоддзі да нашай эры). У Беларусі вядомыя таксама пад назвамі капцы, валатоўкі, французскія або шведскія магілы.

Насыпаліся зверху штучнага збудавання (зруба, агароджы, шатра), над выкапанымі ў зямлі магіламі, над пахаваннямі на паверхні зямлі; часам нябожчыкаў хавалі ў насыпе кургана. Стваралі і пустыя курганы (кенатафы) для ўшанавання памяці памерлых. Бываюць у плане круглыя, авальныя, доўгія, прамавугольныя, вышынёю ад 0,3 — 0,6 да 20 м, дыяметрам ад 2,2 да 110 м. Пахаванні ў іх адзіночныя і групавыя, з абрадам трупаспалення або трупапалажэння.

Самыя старажытныя курганы на тэрыторыі Беларусі адносяцца да бронзавага веку (на мяжы ІІІ —ІІ-га тысячагоддзяў да нашай эры). Яны круглыя ў плане, вышынёю да 3 м, дыяметрам да 30 м. Доўгія і падоўжаныя сустракаюцца на поўначы Беларусі (даўжыня 10 — 110 м, вышыня 1,5 — 2 м, шырыня 8 — 10 м). Паўсферычныя (вышыня 0,2 — 2 м, дыяметр 2,2 — 18 м, часам вышыня 3 — 5 м, дыяметр 20 — 25 м) размешчаныя групамі ад 1 да 100 на адлегласці 0,5 — 1,5 км ад паселішчаў.

Да канца X ст. пераважаюць курганы з пахавальным абрадам трупаспалення і невялікім рэчавым скарбам. У ХІ — ХІІІ стст. характэрны пахавальны абрад трупапалажэння са значнай колькасцю рэчаў (посуд, прылады працы, творы мастацтва — металічныя і шкляныя пацеркі розных колераў, скроневыя кольцы разнастайных формаў, пласціністыя і драцяныя бранзалеты, пярсцёнкі і інш.). Пахаванні ў курганах былі забароненыя пасля прыняцця ў 988 — 989 гг. хрысціянства: у гарадах у XI ст., у сельскай мясцовасці — у XIV ст. (замененыя грунтавымі магіламі). У Беларусі вядома больш за 6 тысяч курганных могільнікаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.