Серада, 17.04.2024, 00:45

КУСТАВЫЯ ПЕСНІ

Галоўная »
КУСТАВЫЯ ПЕСНІ — від веснавых песень, якія выконваліся ў час веснавога земляробчага свята Сёмухі. Спяваліся пераважна на Палессі. Суправаджалі абрад ваджэння куста, што ўвасабляў жыватворныя сілы прыроды і быў нібыта здольны перадаваць іх зямлі, полю («Дзе куста вадзілі, там пшанічанька радзіла»), a таксама служыў сімвалам роду і сувязі са светам продкаў, ад якіх «залежаў» ураджай («Пакланіся кусту, то ён дасць хлеба лусту»).

Падзяляюцца на рытуальныя, заклінальныя і велічальныя (хоць не заўсёды сустракаюцца ў чыстым выглядзе). Рытуальныя песні адлюстроўваюць галоўныя моманты абраду — паход дзяўчатак у лес, шэсце «дзявоцкага войска» на чале з кустом па вёсцы, віншаванне гаспадароў з доўгачаканым святам заканчэння веснавых працаў з просьбаю надарыці куст. Аграрныя заклінальныя песні былі прызначаныя магічным шляхам забяспечыць добры ўраджай. Песні, прысвечаныя хлопцу і дзяўчыне, закліналі каханне, шчаслівы лёс. Матывы шлюбу і ўрадлівасці зямлі ў іх непарыўна звязаныя: куст не толькі жыватворна ўплывае на рост «сачавічанькі», але і надзяляе расліну чароўнай сілай — хто яе сарве, той знойдзе сабе пару. Велічальныя песні ўхваляюць «зеляненькі куст», куст роднай вёскі, узвышаюць удзельніцаў свята, «дзявоцкае войска», якое «ніхто не б'е, не ваюе», услаўляюць шчодрых гаспадароў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.