КУТНІКІГалоўная »
КУТНІКІ — катэгорыя збяднелых беззямельных сялян у XVI — XIX ст., якія не мелі ўласнай хаты і таму наймалі для жылля кут (адсюль і назва). Займаліся пераважна рамяством, промысламі, выконвалі работы па найму. Асноўнай іх павіннасцю быў грашовы чынш. У асобных уладаннях неслі дваровую службу. У ХІХ ст. кутнікі зліліся з асноўнай масай прыгонных сялян. |