Серада, 24.04.2024, 10:01

ЛАЦІНСКАЯ МОВА, ЛАТЫНЬ, ЛАЦІНА

Галоўная »
ЛАЦІНСКАЯ МОВА, ЛАТЫНЬ, ЛАЦІНА – адна з старажытных інда-еўрапейскіх моваў. Адносіцца да італійскай групы. Мёртвая. Алфавіт лацінскі. Афіцыйная мова Ватыкана і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў навуковай тэрміналогіі. Вывучаецца ў некаторых ВНУ Беларусі.

З паходжання – мова племені лацінаў, якія насялялі вобласць Лацый у заходняй частцы сярэдняй Італіі з цэнтрам у Рыме. Пісьмовыя помнікі з VI ст. да н.э. Найбольшага развіцця літаратурная лацінская мова дасягнула ў перыяд «залатой латыні», калі былі напісаныя творы Цэзара, Цыцэрона, Вергілія, Гарацыя, Авідзія. «Позняя латынь» характарызуецца развіццём народна-размоўнай мовы. Пасля гібелі Заходне-Рымскай імперыі (V ст. н.э.) з дыялектаў пачалі развівацца раманскія мовы. Зрабіўшыся дзяржаўнаю моваю многіх краінаў Еўропы, у сярэднія вякі стала міжнароднай мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, часткова літаратуры.

У XVI-XVIII стст. на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, лацінская мова выкладалася ў навучальных установах, выкарыстоўвалася ў справаводстве, дыпламатычнай перапісцы, пры напісанні навуковых трактатаў і літаратурных твораў. Яе добра ведалі і на ёй пісалі беларускія асветнікі М.Гусоўскі, С.Будны, Сімяон Полацкі і інш. Многія запазычанні з лаціны ўвайшлі ў беларускую мову. У XVI – XVIII стст. значна папоўнілася грамадска-палітычная, юрыдычная, канцылярская (депутатъ, статутъ, документъ, канцелярия, консультаця, мандатъ, миссия, персона, процессъ, секретарь, юрисдикция), сацыяльна-эканамічная (аренда, эканомия, кооперация, сума, такса) лексіка. Атрымала новыя сродкі выражэння тэрміналогія навукі, літаратуры, мастацтва (вершъ, авторъ, колеръ, лекторъ, музыка, нота, студентъ, текстъ). Многія старыя лацінізмы захаваліся да нашых дзён. У мінулым стагоддзі крыніцай лацінізмаў для беларускай мовы стала руская, з якой пераважна запазычваюцца інтэрнацыяналізмы – у асноўным грамадска-палітычныя і навукова-тэхнічныя тэрміны (анексія, апазіцыя, інфляцыя, дактрына, рэвалюцыя, амплітуда, дэфармацыя, лабараторыя, эвалюцыя і інш.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.