Пятніца, 19.04.2024, 07:31

ЛАДДЗЯ

Галоўная »
ЛАДДЗЯ – старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян. Шырока бытавала на тэрыторыі Беларусі. На ладдзі плавалі па Дняпры ў Візантыю яшчэ ў VII – X ст., на іх перавозілі грузы па «шляху з вараг у грэкі». Караваны ладдзей спускаліся па Дзясне, Прыпяці, Дняпры ў Кіеў. Паводле сведчання Канстанціна Багранароднага, каркасы ладдзей выраблялі на верхнім Дняпры і сплаўлялі да Кіева, дзе іх абсталёўвалі вёсламі і ветразямі. Для плавання па Чорным моры ладдзі ў вусці Дняпра дадаткова абсталёўваліся, забяспечваліся прадуктамі харчавання і зброяй.

Вялікая ладдзя змяшчала 40 — 60 і нават 100 чалавек. Канструкцыйна яна ўяўляла сабою аднадрэвы човен, найчасцей — з дашчанымі набоямі па баках для павелічэння памераў. З ХІІ ст. ладдзя мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Грабцы на ладдзі называліся ладзейшчыкамі, ладзейнікамі. Тэрмін «ладдзя» выйшаў з ужытку ў XIV ст. ў сувязі са з'яўленнем тэрміна «судна».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.