Субота, 27.07.2024, 02:59

ЛАГОЙСК

Галоўная »
ЛАГОЙСК — горад, цэнтр Лагойскага раёна Мінскай вобласці, на р.Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Лепелем, Смалявічамі, Барысавам, Маладзечна. 10,8 тысяч жыхароў (2008).

Лагойск
Герб Лагойска

Упершыню згадваецца ў крыніцах у 1078 годзе, як горад-крэпасць Полацкай зямлі. З 12 ст. цэнтр удзельнага Лагожскага княства. З 14 ст. ў складзе ВКЛ, уладанне Ягайлы, Скіргайлы, Вітаўта. Пазней належаў князям Чартарыйскім і Тышкевічам.

Лагойск
Палац Тышкевічаў. Малюнак Напалеона Орды

У 19 ст. мястэчка. У 1809-60 гадах у Лагойску дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. У 1842 годзе К.П.Тышкевіч і Я.П.Тышкевіч стварылі Лагойскі музей старажытнасцей. У 1897 годзе — 2296 жыхароў, цэнтр воласці Барысаўскага павета.

Лагойск
Касцёл Святога Казіміра (разбураны)

3 1924 года цэнтр раёна, з 27.09.1938 года гарадскі пасёлак.

З 02.07.1941 да 02.07.1944 гадоў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў Лагойску і раёне загубілі 3906 чалавек. У ноч на 23.12.1942 года ў выніку Лагойскага бою партызаны разграмілі тут варожы гарнізон.

У 1979 годзе — 5,3 тысяч жыхароў. З 03.06.1998 года — горад.

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. 2 сярэднія, базавая, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, дамы народнай і дзіцячай творчасці, 2 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі.

Лагойск
Будынак адміністрацыі Лагойскага раёну

Лагойск
Новы касцёл Святога Казіміра

Брацкія могілкі савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі: архітэктуры — Мікалаеўская царква (1824); садова-паркавага мастацтва — Лагойскі палацава-паркавы ансамбль. Каля Лагойска 2 гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі і гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (дзядзінец старажытны Лагойск).

Лагойск
Свята-Мікалаеўская царква

Лагойск
Руіны палацу Тышкевічаў

Лагойск
Лагойск
Сядзіба Тышкевічаў: парк

Лагойск
Замчышча

Радзіма беларускіх археолагаў, гісторыкаў і этнографаў К.П. і Я.П. Тышкевічаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.