Пятніца, 29.03.2024, 12:06

ЛАПАТА

Галоўная »
ЛАПАТА — прылада, з дапамогай якой саджалі цеста ў печ і даставалі хлеб з печы, падграбалі на таку і перамешвалі збожжа, падграбалі і раўнялі бульбу ў буртах. Хлебная лапата мела звычайна прамавугольную або круглаватую плоскасць даўжынёй 35 — 50 і шырынёй 25 — 30 см і доўгае (110 — 135 см) дзяржанне дыяметрам 3,3 — 3,5 см. Рабілі яе з дошкі звычайна лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі. Перад тым, як саджаць цеста ў печ, гаспадыня пакрывала лапату хрэнавым, кляновым ці дубовым лісцем, аерам і пасыпала зверху мукой. Захоўвалі хлебную лапату ў варыўні або ў каморы.

лапата

Лапата для перамешвання збожжа мела неглыбокае авальнае выдзеўбанае дно. Вышыня лапаты з дзяржаннем 155 — 160 см (даўжыня рабочай часткі — да 65 см, шырыня 25 см). Вышыня лапаты для падграбання бульбы 100 — 103 см, шырыня 20 — 22 см, дыяметр дзяржання 3,2 — 3,5 см.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 10
Гасцей: 10
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.