ЛАПАТКА ў архітэктуры – вертыкальны плоскі выступ у сцяне будынка без базы і капітэлі. У
архітэктуры Беларусі вядомая з XI ст. (Сафійскі сабор у Полацку). Можна пабачыць на Бернардзінскім касцёле ў Пінску, Пакроўскай царкве ў Гродне, будынку гімназіі ў Бабруйску, у Свяцкім палацы і інш.
У драўляным дойлідстве ў выглядзе лапаткі часам вырашалася шалёўка «астаткаў» зрубаў, якая аздаблялася дэкаратыўнымі разнымі накладкамі, размалёўкай (жылыя дамы ў Віцебску).