Чацвер, 28.03.2024, 14:34

ЛАПО Іван Іванавіч

Галоўная »
ЛАПО Іван Іванавіч (29.08.1869 — 23.12.1944) — гісторык. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1892). Прафесар Тартускага (1905-19), Каўнаскага (1933-40), Вільнюскага (1941) універсітэтаў. У 1921-33 гг. жыў у Празе.

Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Вялікага княства Літоўскага, руска-літоўска-польскім і беларуска-літоўска-польскім дзяржаўна-палітычным і этнакультурным сувязям у XIV — XVIII 18 ст. Распрацоўваў пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі ўсходніх славян (у тым ліку і беларусаў) і інш. народаў Усходняй Еўропы. Складванне беларускай народнасці, на яго думку, праходзіла ў XIV —XVI ст., калі актывізаваліся працэсы этнічнай кансалідацыі нашчадкаў старажытных крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Сярод прыкмет, якія характарызавалі этнічныя асаблівасці беларусаў у эпоху феадалізму і больш позні час, выдзяляў мову, побыт і культуру, гістарычныя і этнаграфічныя традыцыі. Значную ўвагу аддаваў міжэтнічным адносінам у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Распрацоўваў пытанні паходжання і гісторыі шляхты, дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі 1569 г. і інш.

У яго працах вялікі фактычны матэрыял, заснаваны на вывучэнні шырокага кола гістарычных крыніц.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.