Чацвер, 25.04.2024, 03:05

ЛАСІЦКІ Ян

Галоўная »
ЛАСІЦКІ Ян (1534 ? — пасля 1599 гг.) польскі гісторык, бібліёграф, рэлігійны дзеяч. У 1556-61 гг. вучыўся ў універсітэтах Страсбурга, Жэневы, Лазаны, Цюрыха, Парыжа, Падуі і інш. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі прац па гісторыі вывучэння рэлігіі (асабліва кальвінізму). З 1581 г. у Вільні. Апошнія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мінска, цікавіўся этнаграфіяй народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую, тэорыяй культуры. Пісаў на лацінскай мове.

Аўтар працы «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў...» (1582), у якой апісваюцца (часам з акцэнтацыяй увагі на негатыўным) сямейныя абрады, народнае адзенне, стравы і іншыя бакі матэрыяльнай культуры беларусаў, а таксама асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні і іншых гарадоў. Яго твор «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (1615) дае шырокае ўяўленне пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.