Чацвер, 25.04.2024, 17:33

ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

Галоўная »

Вацлаў ЛастоўскіЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч (20.10.1883 г., былы фальварак Калеснікі Дзісненскага пав., цяпер Глыбоцкі раён — 1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, філолаг, публіцыст, літаратуразнавец. З 1909 г. супрацоўнік рэдакцыі газеты «Наша Ніва», у 1916-1917 гг. рэдактар газеты «Гоман», у і 1923-1927 гг. — часопіса «Крывіч» (Каўнас).

У 1906-1917 гг. член партыі Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). З 1919 г. — у партыі беларускіх эсэраў. З снежня 1919 г. узначальваў раду міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

У сярэдзіне 1920-х гг. адышоў ад палітычнай дзейнасці, прасіў урад БССР дазволіць вярнуцца на навуковую працу ў рэспубліку. 3 1927 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, загадчык кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, з 1928 г. акадэмік і неадменны сакратар АН БССР.

Вацлаў ЛастоўскіАўтар працаў па гісторыі Беларусі. У 1910 г. у Вільні выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі», у 1926 г. у Каўнасе — «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі». У артыкулах па пытаннях літаратуры («Сплачвайце доўг», 1913 г.; «Па свайму шляху!», 1914 г. і інш.; пад псеўданімам Ю.Верашчака) намагаўся скіраваць беларускую літаратуру на шлях апявання «адвечнага хараства» Бацькаўшчыны — Беларусі. У газеце «Наша Ніва» і іншых выданнях друкаваў апавяданні і вершы (пад псеўданімам Власт).

21.07.1930 г. арыштаваны Томскім ДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі», высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны 20.08.1937 г. і расстраляны 23.01.1938 г. Рэабілітаваны ў 1955 і 1988 гг.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.