ЛАЎНІКІ — 1) плытагоны ў басейне Заходняй Дзвіны і на Бярэзінскай воднай сістэме. Ад назвы плыта —
лавы.
2) Прысяжныя засядацелі, члены магістрата ў гарадах з магдэбургскім правам у Вялікім княстве Літоўскім.
3) Службовыя асобы ў вёсцы, уведзеныя паводле «Уставы на валокі» 1557 года.