Пятніца, 29.03.2024, 15:18

ЛАЎРЫШАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ

Галоўная »
ЛАЎРЫШАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ – беларускі рукапісны помнік 1-й паловы ХІV ст. Напісанае для Лаўрышаўскага манастыра (сучасны Навагрудскі раён) уставам на пергаменце царкоўна-славянскай мовай. Змяшчае кананічны тэкст кніг Новага Запавету, а таксама разгорнутых запісаў XIV-XVI стст. пра ўклады ў манастыр дваровымі людзьмі, землямі, збожжам, грашыма, з упамінаннем мясцовых прозвішчаў і геаграфічных назваў.

Укладныя запісы перамяжаюцца ўстаўкамі на старабеларускай мове і маюць сціслыя каментарыі XVI – XVII стст. на беларускай і польскай мовах. Кніга аздобленая вялікай колькасцю па-мастацку выкананых ініцыялаў і 19 мініяцюрамі на евангельскія сюжэты, некаторыя – складаныя шматфігурныя кампазіцыі. Пераплёт зроблены – з дошак, абцягнутых аксамітам. На верхняй вокладцы 4 навугольнікі з бірузою. У цэнтры абклада на срэбнай пласціне выява святога з дзідаю і шчытом (некаторыя даследчыкі лічаць, што ў святым увасоблены заснавальнік Лаўрышаўскага манастыра навагрудскі князь Войшалк, аднак на думку іншых даследчыкаў – гэта Дзімітрый Салунскі). Кніга рэстаўраваная ў 1887 г. Зберагаецца ў бібліятэцы імя Чартарыйскіх у Кракаве (Польшча).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.