ЛАЗОЎКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛАЗОЎКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Лазоўка Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з бутавага каменю.
Твор народнага дойлідства. Вырашана вертыкальнай стэлай на пастаменце з нішай на франтальнай грані і скульптуркай Маці Божай унутры. З тыльнага боку пастаўлены металічны паклонны крыж. Капліца акаймавана прамавугольнай бутавай агароджай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|