Пятніца, 29.03.2024, 15:08

ЛЕПЕЛЬ

Галоўная »
ЛЕПЕЛЬ — горад, цэнтр раёна, на беразе Лепельскага возера, паміж рэкамі Ула і Эса. Канцавая станцыя чыгункі Орша — Лепель. За 115 км на паўднёвы захад ад Віцебска, аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Улай. 17,4 тысяч чалавек (2010 г.).

Лепель
Лепель
Герб і сцяг Лепеля

У цэнтральнай і паўночнай частцы вострава на Лепельскім возеры насупраць в.Стары Лепель знаходзяцца селішча і замчышча, што атаясамліваюць з паселішчам Лепель (Лепля).

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомы з 1439 г., калі князь Міхаіл, сын вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча, падараваў Стары Лепель віцебскаму касцёлу. У 1541 г. Жыгімонт I Стары перадаў яго Віленскай капітуле. Тут пабудаваны замак, які ў 1563 г. спалены. У 1568 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага замка (прамавугольны ў плане, з 4 вуглавымі вежамі, не збярогся). Горад складаўся з 2 частак: замка і «места» (заснаваны ў 1563 г. на поўначы ад замка, у 1580 г. было 300 двароў, размешчаных на востраве і заходнім беразе возера Лепельскае), якія злучаліся мостам праз вадзяны роў. Горад стаяў на скрыжаванні вялікіх гандлёвых гасцінцаў: з Віцебска на Вільню і з Магілёва на Дзісну і Рыгу. Каля замка знаходзіўся гандлёвы порт, адкуль адпраўляліся тавары ў Рыгу, Полацк, Кіеў. З 1586 г., калі Стары Лепель перайшоў да падканцлера ВКЛ Л.Сапегі, горад перанесены за 5 км у в.Белае (вядомая з 1-й паловы XVI ст., належала Сапегам), тут пабудаваны замак, царква, касцёл, крамы. Узнікла мястэчка Белы, або Новы, Лепель (пазней Лепель). Стары Лепель паступова заняпаў і ператварыўся ў вёску.

Лепель
Касцёл Святога Казіміра

У 1772 — 1776 гг. — адміністрацыйны цэнтр Полацкага ваяводства. З 1793 г. у складзе Расійскай Імперыі, горад, цэнтр павета. У 1797 — 1805 гг. непадалёк ад яго пабудаваны Бярэзінскі канал. Горад упрыгожылі масты, набярэжныя. У 1805 г. перададзены ў казну. У Айчынную вайну 1812 г. панёс вялікія страты. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 г. У 1835 г. распрацаваны генплан забудовы горада. У 1841 — 1844 гг. пастаўлены мураваны праваслаўны сабор. У 1876 г. пабудаваны мураваны касцёл Святога Казіміра (закладзены ў 1857 г.). У 1852 г. зацверджаны герб горада — «Пагоня».

Лепель
Сабор Спаса-Праабражэнскі

У 1897 г. у Лепелі 6284 жыхароў, у пачатку XX ст. прыкладна 770 дамоў, працавалі 12 дробных прадпрыемстваў (25 рабочых), 7 ніжэйшых навучальных устаноў, друкарня. 4 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1911 — 1913 гг. выдавалася газета «Лепельский вестник»; у 1920 — 1921 гг. выходзіла Лепельская «Стенная газета "РОСТА”».

Лепель
Царква Святой Параскевы Пятніцы

Лепель
Будынак былой сінагогі

З 1924 г. цэнтр раёна і ў 1935 — 1938 гг. цэнтр акругі. У 1939 г. было 13,8 тысяч жыхароў. У 1938 — 1941 гг. існаваў Лепельскі калгасна-саўгасны тэатр, створаны ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці. У Вялікую Айчынную вайну з 6 ліпеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1959 г. жыло 9,7 тысяч чалавек, у 1970 — 13,1 тыс. З 7 сакавіка 1963 г. — горад абласнога падпарадкавання.

У горадзе шмат памятных месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. У гарадскім скверы на магілах Героя Савецкага Саюза А.Ф.Данукалава, камандзіра Лепельскай партызанскай брыгады Д.Ц.Караленкі, сакратара Лепельскага падпольнага РК КПБ(б) А.А.Марунькі ўсталяваныя помнікі. На Прывакзальнай плошчы — помнік на брацкай магіле 600 савецкіх воінаў і партызанаў. У парку — помнік савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія загінулі пры вызваленні раёна.

У 2009 г. у горадзе 18,6 тысяч жыхароў. Пры Доме культуры працуе народны тэатр «Пошук». Захаваліся касцёл Святога Казіміра (2-й паловы XIX ст.) і Параскева-Пятніцкая царква (пачатак XX ст.). На невялікім востраве возера Лепельскае і на востраве (плошча каля 25 га) насупраць в.Стары Лепель 2 гарадзішчы III— IV ст. н.э. культуры штрыхаванай керамікі.

Лепель
Гарадзішча

Лепель
Будынак чыгуначнай станцыі

4 лістапада 1953 г. заснаваны раённы краязнаўчы музей (адкрыты 8 снежня 1954 г.). У экспазіцыі адлюстраваная гісторыя краю ад старажытнасці да нашых дзён. У выставачнай зале рэгулярна праходзяць выстаўкі рознай тэматыкі. З 2004 г. праводзіцца краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя «Лепельскія чытанні».
Меню
Автомобильные аккумуляторы для daewoo nexia akb-master.ru.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Автомобильные аккумуляторы для daewoo nexia akb-master.ru.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Автомобильные аккумуляторы для daewoo nexia akb-master.ru.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.