Серада, 24.04.2024, 21:38

ЛІХТАР у архітэктуры

Галоўная »
ЛІХТАР (ад ням. Licht святло) у архітэктуры – 1) круглая або шматгранная ў плане надбудова (з вялікімі ваконнымі праёмамі) над дахам або іншым пакрыццём;

2) зашклёны выступ у сцяне будынка на вышыню 1, 2 і больш паверхаў; тое, што эркер;

3) зашклёная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для натуральнага верхняга асвятлення памяшканняў.

У Беларусі пашыраныя ў архітэктуры стыляў барока і класіцызму. Адыгрывалі ролю аднаго з галоўных элементаў кампазіцыі ў завяршэнні бельведэра, барабана, купала (касцёлы Траецкі ў в.Воўчын Камянецкага р-на, Станіславаўскі ў Мядзелі, Іосіфаўскіў Лідзе, езуітаў у Нясвіжы, саборы Петра-Паўлаўскі ў Гомелі, Успенскі ў Жыровічах і інш.).

У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюцца для забеспячэння асвятлення памяшканняў і прыроднай вентыляцыі (аэрацыі), для асвятлення залаў выставак, музеяў, канферэнц-залаў, гандлёвых збудаванняў, будынкаў ВНУ і інш. Паводле формы папярочнага сячэння ліхтары бываюць прамавугольныя, трапецападобныя, трохвугольныя, зенітныя і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.