Субота, 20.04.2024, 01:56

«ЛІНІЯ СТАЛІНА»

Галоўная »
«ЛІНІЯ СТАЛІНА» — гісторыка-культурны комплекс. Размешчаны за 30 км на паўночны захад ад Мінска каля г.Заслаўе. Створаны ў 2004-05 гг. дабрачынным фондам дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана» (заснавальнік і кіраўнік А.М.Мятла) пры падтрымцы Савета Бяспекі, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, камандавання пагранічных і ўнутраных войск, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і інш. Адкрыты 30.06.2005 г. Навуковы кіраўнік комплексу А.Ю.Базарноў.

Лінія Сталіна

Комплекс уяўляе сабой ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам. Яго гістарычную аснову складаюць захаваныя доўгачасовыя агнявыя пункты (ДОТы) Мінскага ўмацаванага раёна, які ўваходзіў у сістэму ўмацаваных раёнаў, створаную ў канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг. на старой заходняй граніцы СССР (праіснавала да 1939 г.). Гэта сістэма атрымала неафіцыйную назву «Лінія Сталіна».

Лінія Сталіна

На плошчы 25,78 га размешчаны 4 ДОТы, ДЗОТ (дрэва-земляны агнявы пункт), бліндажы, траншэі, акопы, супрацьтанкавыя равы, іншыя віды інжынерных загарод і 4 пляцоўкі, на якіх прадстаўлены зброя і ваенная тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў. На штучным вадаёме дэманструюцца пантонная пераправа і нізкаводны інжынерны мост, пабудаваны беларускімі ваеннымі інжынерамі па чарцяжах даваенных гадоў. Створана стылізаваная партызанская вёска з экспазіцыяй, якая раскрывае гісторыю партызанскага руху ў Беларусі.

Лінія Сталіна

У экспазіцыі музея (2008) больш за 170 буйных экспанатаў, сярод якіх ракетныя комплексы, самалёты і верталёты, самаходныя артылерыйскія сістэмы, цягачы і транспарцёры, a таксама ўзоры стралковай зброі, ваеннай формы і амуніцыі, розных дакументаў.

Лінія Сталіна

Акрамя экскурсій на тэрыторыі комплексу праводзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні з рэканструкцыяй баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, Дні прызыўнікоў, ушанаванне ветэранаў, воінаў беларускай арміі, прафесійныя святы розных сілавых структур, маладзёжныя і міжнародныя акцыі.

Адрас: размяшчаецца каля вёскі Лашаны Мінскага раёна ў 6 км ад Заслаўля ў накірунку на Маладзечна. Офіс знаходзіцца ў Мінску: 220030 г.Мінск, плошча Свабоды, 15
Тэл.: +375 17 503-20-20; +375 17 503-23-43; +375 17 210-46-30
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.