Пятніца, 20.07.2018, 06:05

ЛІПНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА


ЛІПНІШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёвы захад ад вёскі Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.


Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з трохграннай апсідай, над якой стромкі двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны па цэнтры прамавугольнымі ўваходным і аконным праёмамі. Такімі ж вокнамі прарэзаны бакавыя фасады і грані апсіды. Унутры ў залу адкрыта паддашша і бэлькі перакрыцця.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [143]
Адукацыя [15]
Спорт [584]
Здарэнні [136]
Грамадства [253]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [11]
Каляндар
«  Ліпень 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.