Чацвер, 28.03.2024, 20:25

ЛІРА-ЭПІЧНАЯ ПАЭМА, ліра-эпас

Галоўная »
ЛІРА-ЭПІЧНАЯ ПАЭМА, ліра-эпас — адна з разнавіднасцяў паэмы, у якой арганічна яднаюцца лірычны і эпічны спосабы спасціжэння і ўвасаблення рэчаіснасці.

Мера спалучэння лірычнага і эпічнага пачаткаў у творах не аднолькавая. Звычайна пераважае сюжэтна-падзейны характар развіцця твора. Аднак лірычны пачатак, незалежна ад яго колькаснай прысутнасці, мае істотнае значэнне як голас лірычнай асобы, праз якую праходзяць падзеі, час. Асновы беларускага ліра-эпасу заклалі Якуб Колас і Янка Купала. Маштабная разгорнутасць эпічнага паказу ў паэмах Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка» ўражвае паўнакроўнасцю і яскравасцю характаpaў, тыпаў, носьбітаў вядучых ідэяў твораў, а таксама ўсеўладнай стыхіяй лірызму, які адыгрывае ролю магутнага сродку эпічнай паэтызацыі герояў, роднай прыроды, невычэрпнасці маральна-этычных, духоўных багаццяў бацькоўскай зямлі.

У ліра-эпасе лірычнае «я» можа мець мноства формаў увасаблення, гранічна набліжаных да асобы самога аўтара ці знешне аддаленых ад яго, спалучаных з аб'ектыўнай постаццю персанажа, ад імя якога вядзецца паэтычнае, драматычна-напружанае апавяданне («Сцяг брыгады» А.Куляшова). У сінтэз з лірычным і сюжэтна-падзейным пачаткамі нярэдка ўступаюць і драматычныя формы ўвасаблення ў выглядзе маналогаў і дыялогаў паміж героямі твора («Нарач» МаксімаТанка). Сучасная ліра-эпічная паэма засведчыла паглыбленне псіхалагізму, спалучэнне аналітычнасці і сінтэзу, выйшла да філасофскага асэнсавання праблемаў часу і чалавека на скрыжаваннях гісторыі і сучаснасці («Блакада» Р.Барадуліна, «Штодзённы лістапад» С.Гаўрусёва, «Маўчанне травы» В.Зуёнка і інш.). Ідэйна-эстэтычнай важкасці яе набыткаў спрыяе выкарыстанне спосабаў умоўна-сімвалічнага абагульнення, прыватнай іншасказальнасці, эпічнай паэтызацыі. У найбольш значных творах эпічнасць набывае рысы эпасу.
Меню
https://www.mediccity.ru полисинусит диагностика и лечение.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
https://www.mediccity.ru полисинусит диагностика и лечение.
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
https://www.mediccity.ru полисинусит диагностика и лечение.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.