Пятніца, 29.03.2024, 14:18

ЛІШTBA

Галоўная »
ЛІШTBA — накладная гладкая ці фігурная планка вакол аконнага і дзвярнога праёма. Пашырана ў драўляным дойлідстве, прызначана закрываць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам. Выконвае таксама дэкаратыўна-мастацкую ролю ў знадворным аздабленні жылля і грамадскіх пабудоў.

ліштва
Ліштва акна жылога дома ў горадзе Хойнікі

Самы просты і найбольш пашыраны ў старажытнасці від ліштваў — звычайная кругавая шалёўка пазоў акна. Больш развітая форма ліштваў складаецца з надаконніка, падаконніка і бакавін. Часцей за ўсё аздабляюцца надаконнікі, якія маюць лучковую, трохвугольную ці складана прафіляваную форму. Асноўныя сродкі аздаблення — краявая і скразная прапілоўка геаметрычнага, расліннага ці зааморфнага характару, прафіляваныя накладныя элементы, паліхромная расфарбоўка.

ліштва
Ліштва акна жылога дома ў гарадскім пасёлку Старобін

ліштва
Ліштва акна жылога дома ў вёсцы Падбярэззе
Крупскага раёна


Разьбяныя ліштвы вядомы з ХІ ст. (фрагмент знойдзены пры раскопках Полацка ў 1959 г.). Да ХІХ ст. простыя ці сціпла дэкарыраваныя ліштвы бытавалі пераважна ў манументальным дойлідстве, у афармленні жылля гарадоў і мястэчак. З сярэдзіны ХІХ ст. разнастайны дэкор ліштваў пашырыўся ў сялянскім жыллёвым будаўніцтве, што звязана са зменамі ў канструкцыі народнага жылля і з агульным развіццём народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

ліштва
Ліштвы і аканіцы жылога дома ў горадзе Ветка

У сучасным народным жыллёвым будаўніцтве на Міншчыне, Гродзеншчыне, захадзе Віцебшчыны пашыраны ліштвы з гладкімі прафіляванымі ці фігурна выпілаванымі з адной дошкі надаконнікамі, з дэкорам геаметрычнага, зааморфнага ці расліннага характару. На цэнтральным Палессі (Пінскі, Столінскі раёны) надаконнікі аздабляюцца шматслойнымі прафіляванымі накладкамі, такарнымі элементамі. На захадзе Брэстчыны (Брэсцкі, Маларыцкі, Драгічынскі раёны) дэкор на ліштвах звычайна адсутнічае, яны ўяўляюць сабой раму са скругленымі ці ламанымі абрысамі вуглоў. Ліштвы на ўсходзе Беларусі вызначаюцца шматпланавасцю кампазіцыі надаконнікаў, аздобленых шматслойнай ажурнай прапілоўкай расліннага характару, у аснове якой ляжаць два накіраваныя ў процілеглыя бакі завіткі з адгалінаваннямі. Разнастайнасцю і багаццем дэкору вы значаюцца ліштвы на ўсходзе Гомельшчыны (Веткаўскі, Чачэрскі раёны). Нескладанай прапілоўкай часта аздабляюцца падаконнікі і ніжнія канцы бакавін, выпілаваныя ў выглядзе трылісніка, кап'я, кутасоў. У некаторых месцах ліштвы дапаўняюцца аканіцамі, пашыранымі ў гарадскім і местачковым будаўніцтве ХІХ — пачатку ХХ ст. Паўсюдна ўжываецца паліхромная расфарбоўка дэкаратыўных элементаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.