Субота, 20.04.2024, 07:42

ЛІТОЎСКАЯ ЛІТАРАТУРА

Галоўная »
ЛІТОЎСКАЯ ЛІТАРАТУРА, яе вытокі ў фальклоры (песні-дайны, казкі і інш.). Першая літоўская кніга — «Катэхізіс» М.Мажвідаса (1547 г.).

У XVI — XVII стст. пісьменнасць на тэрыторыі сучаснай Літвы развівалі I.Брэткунас, Д.Клепнас, М.Даўкша, К.Шырвідас. Пачатак нацыянальнай мастацкай літаратуры паклаў К.Данелайціс, які ў паэме «Чатыры пары года» (напісаная 1765 — 1775 гг., апублікаваная 1818 г.) праўдзіва паказаў сялянскае жыццё. Лірызм народных песень выявіўся ў творчасці паэтаў 1-й паловы XIX ст. Д.Пошкі, А.Страздаса. Л.Юдзявічуса. Вялікую ролю ў развіцці літаратуры адыграў А.Баранаўскас — аўтар рамантычнай паэмы «Анікшчайскі бор» (напісаная 1858 — 1859 гг.). У прозе таго часу пераважалі дыдактычныя творы. Пасля задушэння паўстання 1863 — 1864 гг, рэпрэсіі царызму, забарона літоўскай пісьменнасці перашкаджалі развіццю літаратуры; выданні выходзілі за мяжою і нелегальна распаўсюджваліся ў Літве. Больш інтэнсіўна літаратура, асабліва паэзія, пачала развівацца пад уплывам нацыянальна-вызваленчага руху ў канцы XIX ст. На той час прыпадае творчасць паэта-рамантыка Майроніса, паэтаў-рэалістаў П.Вайчайціса, В.Кудзіркі (аўтара сучаснага гімна Літоўскай Рэспублікі), I.Мачыса-Кекштаса. Рэалістычную прозу (апавяданні, аповесці) стваралі Жэмайтэ, Кудзірка, Г.Петкевічайтэ-Бітэ. Зарадзілася драматургія (Кетуракіс). У 1905 — 1907 гг. у Вільні пачалі выдавацца літоўскія газеты і часопісы. У гады існавання Літоўскай дзяржавы 1918 — 1940 гг. надышоў новы перыяд літоўскай літаратуры. У паэзіі пераважала лірыка, галоўным жанрам прозы стаў раман, удасканальвалася апавяданне. Вырасла прафесійная літаратурная крытыка. У пасляваенны перыяд літоўская савецкая літаратура садзейнічала развіццю савецкага патрыятызму. З імёнамі М.Слуцкіса, А.Бяляўскаса, I.Мікялінскаса звязаньі росквіт рамана-маналога. Шырокае прызнанне атрымалі раманы I.Авіжуса. Ю.Балтушыса, В.Бубніса. У паэзіі ўзмацніліся асацыятыўнае мысленне, драматызм, сімволіка. На развіццё паэзіі вялікае ўздзеянне зрабілі кнігі вершаў і паэмаў Межэлайціса, Мікалайціса-Пуцінаса, Ю.Марцінкявічуса. У паэзіі канца XX ст. адметныя А.Жукаўскас, А.Малдоніс, А.Балтакіс, М.Марцінайціс, Я.Дзегуцітэ, Ю.Вайчунайтэ, С.Геда і інш.

Літоўска-беларускія ўзаемасувязі маюць даўнія традыцыі. Акурат у Вільні ў часы Вялікага княства Літоўскага пісаліся на беларускай мове статуты, а Ф.Скарына выдаваў кнігі на старабеларускай мове. Узмацніліся гэтыя сувязі ў XIX ст. У 1850-х г. у Вільні ўзнік гурток Адама Кіркора, у якім разам з В.Дуніным-Марцінкевічам, В.Каратынскім і іншымі удзельнічаў літоўскі асветнік, пісьменнік М.Акялайціс. Яму належыць рэцэнзія на беларускі пераклад «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча, зроблены В.Дуніным-Марцінкевічам, і пераклад на родную мову «Гутаркі старога дзеда» (1861 г.). Пасля 1905 г. у літоўскім клубе «Рута» і беларускім клубе сустракаліся літоўскія і беларускія пісьменнікі, мастакі. Важным фактарам стасункаў было сяброўства Я.Купалы з Гірам, М.Лаўскене (Лаздзіну Пяледа), мастаком М.Чурлёнісам. У 1910 г. газета «Viltis» («Надзея») надрукавала артыкул Гіры «З беларускай літаратуры», прысвечаны Я.Купалу. У тым жа годзе часопіс «Draugija» («Таварыства») змясціў першы пераклад верша Я.Купалы «Вось тут і жыві», зроблены А.Якштасам (А.Дамбраўскасам). У 1919 — 1920 гг. існавала Літоўска-Беларуская ССР.

Пасляваенныя сустрэчы пісьменнікаў, іх асабістыя кантакты, гісторыя і культура суседніх рэспублік адлюстроўваліся ў іх творах. Літоўская тэматыка заняла значнае месца ў творчасці П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, М.Калачынскага, У.Караткевіча, Л.Арабей, В.Жуковіча, А.Лойкі і інш., беларуская — у творчасці Межэлайціса, Э.Матузявічуса, А.Жукаўскаса, Ю.Палецкіса, Б.Мацкявічуса, В.Шульцайтэ, А.Балтакіса, Мікалайціса-Пуцінаса і інш. Творы літоўскіх пісьменнікаў перакладалі і перакладаюць П.Броўка, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, С.Грахоўскі, А.Звонак, М.Калачынскі, I.Калеснік, Е.Лось, А.Разанаў, Ю.Свірка, Я.Семяжон і інш. Найбольш вядомыя літоўскія перакладчыкі нашай літаратуры А.Антанавічус, Балтакіс, Жукаўскас, Э.Легутэ, Матузявічус, Межэлайціс і інш. Беларуска-літоўскія ўзаемасувязі даследуе А.Мальдзіс.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.