Чацвер, 25.04.2024, 18:05

ЛІТВА СТАРАЖЫТНАЯ

Галоўная »
ЛІТВА СТАРАЖЫТНАЯ – назва племяннога саюзу, пазней гісторыка-геаграфічнай і этнічнай вобласці. На паўночным захадзе сучаснай Рэспублікі Беларусь i паўднёвым усходзе сучаснай Літоўскай Рэспублікі.

Упершыню згадваецца у Кведлінбургскіх аналах пад 1009 г., ва усходне-славянскіх летапісах — пад 1040 г. (у сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Літву.). У «Аповесці мінулых гадоў» Літва названа сярод тых плямён i народаў, якія плацілі даніну Pyci.

Этымалогія тэрміна канчаткова не высветлена. У позніх беларуска-літоўскіх летапісах даецца міфалагічна-легендарнае тлумачэнне паходжання тэрміна «Літва» ад лацінскіх слоў «літус туба» («літус» — бераг, «туба» — труба), яшчэ нібыта называлі прынёманскія землі рымляне, што, паводле легенды, перасяліліся сюды з Італіі. Сучасныя даследчыкі звязваюць назву Літва з балцкімі або славянскімі каранямі lieta, lieti (ліць, цячы), з назвай р.Ліетаўка ці Ліетава (прыток Віліi), кельтам словам Litawia (прыбярэжная краша), з беларускім дыялектным «лютвін» (люты) i інш. Першапачатковая лакалізацыя тапоніма Літва канчаткова не вывучана. Аднак ёсць пэўнае супадзенне тэрыторыі сярэдневяковай Літвы з арэалам штрыхаванай керамічнай культуры на познім этапе (пачатку нашай эры). У такім разе узнікненне назвы гістарычнай вобласці Літва датуецца пачаткам нашай эры. Ад наймення «Літва» паходзіць адна з назваў жыхароў Вялікага княства Лiтoўскага i Беларусі — літвіны.
Меню
Регистрация компании вид на жительство в литве для россиян достойный выбор.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Регистрация компании вид на жительство в литве для россиян достойный выбор.
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Регистрация компании вид на жительство в литве для россиян достойный выбор.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.