Чацвер, 01.06.2023, 05:22

ЛІТВІНЫ, ЛІЦВІНЫ

Галоўная »
ЛІТВІНЫ, ЛІЦВІНЫ — назва жыхароў Вялікага княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у XIV — XVIII ст. Упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах (хроніках і аналах) XIV ст. У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах XIV — XVI ст. назва літвіны звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва (глядзі ў артыкуле Літва старажытная). Супрацьпастаўлялася этнонімам іншых суседніх этнічных груп і народаў — русінам, ляхам (палякам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш. У канфесіянальным аспекце нярэдка звязвалася з каталіцтвам.

У XVI — XVIII ст. назва літвіны набыла гучанне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія, рускія) і палешукоў. Жыхары Белай Русі называліся літвінамі-беларусцамі.

У ХІХ — пачатку ХХ ст. арэал існавання назвы літвіны звузіўся. У наш час ужываецца ў якасці экзаэтноніма ў палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвіч, Пружан, Навагрудка, Воранава, Гродна, Пастаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся (раёны Століна, Ракітнага, Кастопаля, Сарнаў, Оўруча) і часткова беларусамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [189]
Адукацыя [32]
Спорт [1293]
Здарэнні [402]
Грамадства [400]
Эканоміка [30]
Транспарт [132]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Чэрвень 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.