Чацвер, 25.04.2024, 01:41

ЛІВОНСКІЯ ХРОНІКІ

Галоўная »
ЛІВОНСКІЯ ХРОНІКІ – гісторыка-літаратурныя творы, крыніцы па гісторыі Лівоніі і барацьбы народаў цяперашніх Прыбалтыкі, Беларусі і Польшчы супраць нямецкіх крыжакоў. Вельмі тэндэнцыйныя, але багатыя на фактычны матэрыял.

«Хроніка Лівоніі», напісана ў 1224 – 1227 гг. на лацінскай мове Генрыхам Латвійскім, змяшчае каштоўныя звесткі пра Полацкую зямлю, прыналежнасць Полацку сярэдняга і ніжняга Падзвіння з старажытнымі гарадамі Кукенойс і Герцыке, пра ролю Полацкай зямлі ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, дзейнасць полацкага князя Уладзіміра. «Рыфмаваная хроніка» (пачатак XIII ст.) на нямецкай мове невядомага аўтара апісвае падзеі да 1290 г., падрабязна апавядае пра вялікіх князёў Міндоўга, Траняту і Войшалка, міжусобную барацьбу ў Літве. «Хроніка Прускай зямлі» на лацінскай мове, закончаная П.Дусбургам у 1326 г., паведамляе пра набегі крыжакоў на Гарадзенскае княства з 1284 г. да 1328 г., паражэнне рыцараў пад Навагародкам у 1314 г. ад Давыда Гарадзенскага, пра супраціўленне літоўскіх і жамойцкіх феадалаў уладзе літоўскіх князёў. «Хроніка Лівоніі» на нямецкай мове Германа з Вартберга заканчваецца падзеямі 1378 г., расказвае пра спусташальныя паходы крыжакоў на Полацкую зямлю з 1333 г. да 1377 г. і пра паходы палачанаў на іх.

«Хроніка Ліфляндскай правінцыі» на нямецкай мове Б.Русава апісвае гісторыю Лівоніі да 1561 г., Лівонскую вайну 1558 – 1583 гг. (да 1582 г.). Вядомы і іншыя тэксты Хронікаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.