Чацвер, 28.03.2024, 18:40

ЛЯЦКІ Яўген Аляксандравіч

Галоўная »
Ляцкі Яўген АляксандравічЛЯЦКІ Яўген Аляксандравіч (03(15).03.1868 г., — Мінск 07.07.1942 г.), гісторык рускай літаратуры, даследчык беларускага фальклору і этнаграфіі. Скончыў Маскоўскі універсітэт (1893). Удзельнічаў у фальклорных экспедыцыях на поўнач Расіі, Паволжа, у Літву, на Беларусь (Палессе) і інш.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі жыў у Празе, загадваў кафедрай гісторыі рускай мовы і літаратуры Карлава універсітэта. Друкаваўся з 1890 г. Збіраў і даследаваў беларускі фальклор, народную міфалогію (артыкулы «Уяўленні беларуса пра нячыстую сілу», 1890 г.; «Хвароба і смерць ва ўяўленнях беларусаў», 1892 г.; «Матэрыялы для вывучэння творчасці і побыту беларусаў. I. Прыказкі, прымаўкі, загадкі», 1898 г., і інш.). Аўтар даследаванняў пра старажытнасць пісьменнасць і «Слова аб палку Ігаравым», рускіх і савецкіх пісьменнікаў, рэцэнзій на працы М.В.Доўнар-Запольскага, М.Я.Нікіфароўскага і інш. У 1927-28 гг. у чэшскім часопісе «Slavia» апублікаваў цыкл артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўству».

Вялікая рукапісная калекцыя Ляцкага Яўгена Аляксандравіча беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці зберагаецца ў Інстытуце рускай літаратуры РАН (Пушкінскі дом).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.