Аўторак, 16.04.2024, 14:41

«ЛЯНОК»

Галоўная »
«ЛЯНОК» — старадаўні карагод. Музычны памер двухдольны. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага. Належыць да групы карагодаў, якія адлюстроўваюць працоўную дзейнасць чалавека. Удзельнікі карагода суправаджалі спеў ілюстрацыйнымі, пераймальнымі рухамі — пра сяўбу, уборку, апрацоўку льну.

Асноўны малюнак «Лянка» — круг, у цэнтры якога салістка пачынала спяваць, а ўдзельнікі карагода падпявалі. На Магілёўшчыне спявалі:
Як пасею я лянок
Пры дарозе, пры лужку.
Ой лі, о ха-ха,
Пры дарозе, пры лужку.


(У кожным куплеце паўтараецца другі радок).

Мне сказалі, што мой лён,
Ён прыбіт і прывалён.
Як была я малада
Танкапраліцай была...

лянок
"Лянок". Выконвае жыхарка вёскі Бераставіначы Бераставіцкана раёна

Удзельнікі карагода хадзілі, прытупваючы, нагамі па крузе. Салістка паказвала, як сеяла, прыбівала лён і інш. Ha Віцебшчыне карагод суправаджаўся песняй:
Ох, я сеяла, сеяла лён,
Я сеяла, прыгаварывала,
Чобатамі прыкалачывала.
Ты ўдайся, ўдайся, мой лён,
Ты ўдайся, мой беленькі...
У в.Куранец Вілейскага раёна зафіксаваны іншы варыянт карагода «Лянку»: выканаўцы (юнакі і дзяўчаты) станавіліся ў два рады адзін супраць другога. Першымі рухі пачыналі дзяўчаты, a хлопцы падпявалі. У наступным куплеце ролі мяняліся. Танец суправаджаўся песняй:
Урадзіўся на полі наш лянок,
Наш шаўковы кужалёк.
Ах, ны сеялі, сеялі лянок.
Потым спявалі пра тое, як лянок палолі, рвалі, малацілі, церлі, трапалі, пралі, снавалі, бялілі. І канчалі словамі песні:
Сшыла Ганна (ці любое іншае імя)
Сабе кашульку.
«Лянок» вядомы па ўсёй Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1387]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.