Пятніца, 29.03.2024, 03:30

ЛЯЎДАНСКІ Аляксандр Мікалаевіч

Галоўная »
Аляксандр Мікалаевіч ЛяўданскіЛЯЎДАНСКІ Аляксандр Мікалаевіч (29.08(10.09).1893 г., в.Юр'ева Смалявіцкага р-на — 27.08.1937 г.) — беларускі гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук (1934). Скончыў Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1922). З 1927 г. член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта, загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. З 1931 г. вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, адначасова дацэнт БДУ. Арганізатар першых навуковых археалагічных экспедыцыяў па Беларусі. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культураў, акрэсліў асноўныя рысы матэрыяльнай культуры, гаспадаркі і патрыярхальна-радавога ладу плямёнаў, якія жылі па тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў, даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка, вывучаў яго старажытныя архітэктурныя помнікі (Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўская царква, Бельчыцкія храмы). Раскопваў курганы эпохі Кіеўскай Русі на тэрыторыі Беларусі, выявіў і даследаваў прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. У 1937 годзе па ілжывым абвінавачванні арыштаваны і расстраляны ў Мінску (27.08.1937). У 1958 г. рэабілітаваны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.