Пятніца, 29.03.2024, 07:51

ЛЮБЧА

Галоўная »
ЛЮБЧА — гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе р.Нёман. За 26 км ад Навагрудка, 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі БаранавічыЛіда. 1,3 тыс. жыхароў (2009).

Любча
Любча

Упершыню згадваецца ў 1401 г. у нямецкіх хроніках як аб'ект ваенных паходаў крыжакоў. У 1428 г. вялікі князь ВКЛ Вітаўт перадаў сяло Любчу сваёй жонцы Ульяне. У 1499 г. вялікі князь ВКЛ Аляксандр падараваў «двор Любча» свайму пісару Фёдару Рыгоравічу.

З пачатку 16 ст. мястэчка. У 1590 г. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III даў Любчы магдэбургскае права і герб (у 1644 г. атрыманы новы). У канцы 16 — пачатку 17 ст. пабудаваны Любчанскі замак. У 17 ст. дзейнічала Любчанская друкарня. У 1606 — 1832 гг. Любча належала князям Радзівілам.

Любча
Панарама Любчанскага замка

З 1795 г. у Расійскай імперыі. У 19 — пачатку 20 ст. мястэчка Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 г. — Мінскай губерні. У 1897 г. — цэнтр воласці, 3239 жыхароў, 444 двары, жаночая царкоўна-прыходская школа, аптэка, царква, сінагога, мясцовая прамысловасць, 70 крам, корчмы, штогадовы кірмаш.

Любча
Былы будынак сінагогі

У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета і ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці, гарадскі пасёлак.

У Вялікую Айчынную вайну з 26.06.1941 г. да 08.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі, якія загубілі ў Любчы і раёне 1825 чалавек.

З 1954 г. у Гродзенскай вобласці, з 1956 г. — у Навагрудскім раёне.

Любча
Рака Нёман

Дзейнічаюць: прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, спецыялізаваны дом дзіцяці, аддзяленне сувязі.

Любча
Помнік на яўрэйскіх могілках

Любча
Ільінская царква

Знаходзяцца: брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, помнік архітэктуры Ільінская царква (1910), рэшткі Любчанскага замка, Любчанскі парк, за 1,5 км на паўночны ўсход ад Любчы стаянка эпохі мезаліту і больш позняга часу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.