Субота, 20.04.2024, 00:39

ЛЮБЕЦКІ ЛЕМЕНТ

Галоўная »
ЛЮБЕЦКІ ЛЕМЕНТ — адна з жабрацкіх умоўных моў. Была пашырана ў Мсціслаўскім, Чавускім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губерні. Носьбітаў любецкага лементу ў кожным павеце людзі называлі па-рознаму (старцы, калекі, сляпцы, жабракі), самі сябе ж яны звалі любкамі (адсюль назва мовы).

Узнік любецкі лемент у глыбокай старажытнасці разам з жабрацкім самакіраваннем (з мэтай скрыць свае распараджэнні ад пабочных людзей). У лексічных і словаўтваральных адносінах блізкі да катрушніцкага лемезня. У канцы ХІХ ст. Е.Р.Раманаў запісаў каля 1000 слоў любецкага лементу.

У галіне лексікі ад іншых жабрацкіх умоўных моў (выцірняцкага гаўрыдніка, семежаўскіх жабракоў мовы) адрозніваўся пашыранасцю агульнаўжывальных беларускіх слоў, зацемненых спецыфічнай прыстаўкай «ку-» (звычайнана яе пераносіўся націск: «кувецер» — вецер, «кучеловек» — чалавек), ужываліся таксама словы з устаўкай-прыстаўкай «шо-» («шоле» — поле),устаўкай «-ймодз-» («лаймодзясковый» — ласкавы), суфіксамі «-нмн-» і «-омн-» («жовтимный» —жоўты, «хитромный» — хітры). Частку лексікі складалі вузкадыялектныя словы («гломызда» — старшына, «лох» — мужчына), запазычанні з іншых моў (з грэчаскай, «петрус» — камень, «ахвес» — бог; з цыганскай, «пяньджа» — пяць; з ідыша, «махаль» — нож).

У фанетычных адносінах характарызаваўся асаблівасцямі гаворак Усходняй Магілёўшчыны (напрыклад, мяккім «р»: «цэрь» — зямля, «скирья» — тры). Граматычная будова таксама беларуская.

З цягам часу любецкі лемент аддаліўся ад першапачатковага стану і быў выцеснены так званай адверніцкай гаворкай. Фальклорных твораў на любецкім леменце не зафіксавана.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.