Люльку падбіралі пад асабісты густ, характар і звычкі. Адсюль павышаная патрабавальнасць да яе унікальнасці, да выяўлення мастацкіх якасцей матэрыялу, з якога яна зроблена, колеру, фактуры.
Люльку рабілі з керамічных мас: чырвонай і белай гліны, фаянсу, паўфаянсу, мяккага і цвёрдага фарфору. Люльку багата аздаблялі рэльефным геаметрычным і раслінным
арнаментам, аб'ёмнымі выявамі чалавека і жывёл, жанравымі сюжэтамі; часам кераміку спалучалі з каштоўнымі пародамі дрэва, металічнымі аправамі, накрыўкамі, ланцужкамі.