Субота, 20.04.2024, 12:43

ЛОДКА

Галоўная »
ЛОДКА — назва рачных суднаў розных тыпаў, памераў і канструкцыі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах ХІІІ ст. У перыяд позняга феадалізму тэрмін «лодка» паступова страціў збіральнае, абагульняльнае значэнне. З ХІХ ст. лодкамі сталі называць невялікае судна для рыбалоўства, плытагонства, палявання, мясцовых перавозак людзей і грузаў.

лодкі
Лодкі

Лодкі бываюць двух тыпаў: выдзеўбаныя аднадрэўкі (човен, камяга, дубіца, дуб, шугалея) і дашчаныя (лодка, дашчанік, чайка). Дашчаныя лодкі пачалі вырабляцца ў 2-й палове ХІХ ст. Да пачатку ХХ ст. дзякуючы сваёй зручнасці, лёгкасці, устойлівасці яны амаль поўнасцю выцеснілі традыцыйныя чаўны.

У наш час рыбакі карыстаюцца дашчанымі лодкамі, часта з маторам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.