ЛОВЫГалоўная »
ЛОВЫ — паляванне без кідальнай зброі; у сярэднявеччы агульная назва здабывання дзікіх звяроў і птушак. Называлі таксама лавітва. Са змяншэннем гаспадарчай ролі паляўніцтва паступова набыло характар забавы ў асяроддзі заможных слаёў грамадства. У беларускай мове слова «ловы» стала абазначаць два паняцці: паляўніцтва (усё, што датычыцца арганізацыі, выканання і спосабаў лову) і паляванне (сам працэс здабывання дзікіх звяроў і птушак). |