Серада, 24.04.2024, 06:25

ЛУЧНІК, светач, дзед

Галоўная »
ЛУЧНІК, светач, дзед — прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Паводле канструкцыі і месца ў інтэр'еры хаты падзяляліся на пераносныя (рухомыя) і стацыянарныя. Сярод рухомых лучнікоў вылучаліся звычайныя (стаячок, паніч) і падвесныя (мелі шэраг разнавіднасцей). Звычайны лучнік уяўляў сабой стойку (з крыжападобнай або суцэльнай асновай), на верхнім канцы якой замацоўваўся клямар для лучыны, пад яе звычайна ставілі карытца ці іншую пасудзіну з вадой. Часам у выглядзе карытца рабілася сама аснова лучніка.

лучнік, лучнікі
Лучнікі: 1, 2 - станцыянарныя; 3, 4, 5, 8 - рухомыя звычайныя;
6, 7 - рухомыя падвясныя

Функцыянальна больш зручнымі былі лучнікі, вышыня якіх і становішча лучыны рэгуляваліся перасоўкай. Падвесны лучнік уяўляў звычайна кароткі кій з клямарам для лучыны на адным канцы і з круком, якім лучнік чапляўся за шасток каля печы ці ў гаспадарчым куце, — на другім. Часам лучыну палілі ўваткнуўшы яе ў шчыліну сцяны ці печы. 3 гэтай мэтай выкарыстоўвалі і спецыяльны клямар (бабка), што прыбівалі ў гаспадарчым кутку.

Стацыянарны лучнік (светач, свецеч, посвет) складаўся з трубы-дымахода і гарызантальна падвешанай пад ёй жалезнай рашоткі (залеза), дзе палілі асмол. Найбольш практычным быў смалісты корчык, што доўга гарэў і даваў яркае святло. Дымаход такога лучніка меў лейкападобную, расшыраную ўнізе форму, верхняя яго частка выходзіла вонкі праз гарышча і дах.

У залежнасці ад матэрыялу і спосабу вырабу вылучаліся некалькі тыпаў дымаходаў: плецены з лазы ці чароту (абмазваўся знутры глінай), керамічны, драўляны (выдзёўбвалі са ствала дрэва ці збівалі з чатырох пласцін), палатняны (каптур, мяшок; у проціпажарных мэтах насычалі мелам ці вапнай), жалезны. Нярэдка пад дымаходам падвешвалі або ставілі на рашотку каганец. У больш старажытных светачах жалезная рашотка адсутнічала, а корчык ці трэскі палілі на ўладкаваным пад раструбам абмазаным глінай памосце ці плоскім камені. Тут адначасова маглі і падаграваць вячэру.

Стацыянарныя лучнікі генетычна звязаны са старажытным агнішчам. Лучнік з дымаходам быў пашыраны ў Цэнтральнай Беларусі і на Палессі. Лучнікі ўжываліся ў сялянскім побыце да пачатку ХХ ст., у асобных месцах — да 1930-х г. З 2-й паловы ХІХ ст. для асвятлення хаты сталі выкарыстоўваць спецыяльны камінак, які ўладкоўвалі ў куце прыпечка.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.