Субота, 19.10.2019, 11:10

ЛУЦКЕВІЧ Іван Іванавіч


Іван ЛуцкевічЛУЦКЕВІЧ Іван Іванавіч (28.05.1881, г.Шаўляй Літва — 20.08.1919 г.), беларускі археолаг, этнограф і грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім археалагічным інстытуце, Пецярбургскім універсітэце. У Пецярбургу ўдзельнічаў у стварэнні «Круга беларускай народнай прасветы і культуры» (1902), у выданні «Каляднай пісанкі на 1904 год» (1903), «Велікоднай пісанкі» (1904), у зборніку «Вязанка» (1903) выдаў літаратурную спадчыну Я.Лучыны. Адзін з арганізатараў і член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Удзельнічаў у арганізацыі Таварыства сяброў навук (1907), Беларускага выдавецкага таварыства (1913), навуковага таварыства (1918) у Вільні. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў выдання першых беларускіх легальньіх газет «Наша доля» і «Наша ніва», першых беларускіх пачатковых школ, беларускіх настаўніцкіх курсаў (1915—16 гг., Вільня); уваходзіў у склад рэдакцый газет, спрыяў змяшчэнню на іх старонках археалагічных і краязнаўчых матэрыялаў. У «Нашай ніве» змяшчаў краязнаўчыя допісы, фотаздымкі (пад псеўданімам Шчасны). Аўтар публікацыі «Аб беларускім мастацтве» («Гоман», 1918 г.), дзе ўзнімаў пытанне пра вывучэнне беларускай мастацка-выяўленчай традыцыі XV — XVIII ст. (іканапіс, ткацтва, кніжная графіка). Адзін з арганізатараў беларускай выстаўкі старажытнасцей, народнай творчасці (Вільня, Мінск, 1918 г.).

Вёў археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні, вывучаў старажытную гісторыю Беларусі, адкрыў і апісаў Аль-Кітаб. Ініцыятар стварэння Беларускага музея ў Вільні (у аснову пакладзены яго ўласныя калекцыі: слуцкія паясы, кнігі Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года, археалагічныя і этнаграфічныя рэчы і інш.), першай беларускай гімназіі.

Дзейнасць Луцкевіча Івана Іванавіча зрабіла ўплыў на творчасць беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы, Максіма Багдановіча, З.Бядулі, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага, Л.Родзевіча. Падтрымліваў сяброўскія і творчыя сувязі з Цёткай, Б.I.Эпімах-Шыпілам, Яўхімам Фёдаравічам Карскім, Ядвігіным Ш., A.А.Шахматавым, В.П.Брусавым, I.С.Свянціцкім, М.С.Грушэўскім, Ф.Рушчыцам, Е.Янкоўскім і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [251]
Каталог файлаў [99]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [153]
Адукацыя [20]
Спорт [761]
Здарэнні [186]
Грамадства [278]
Эканоміка [11]
Транспарт [84]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [14]
Каляндар
«  Кастрычнік 2019  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.