ЛЫКА — ліпавая або лазовая кара, з якой плялі
лапці,
вярэнькі,
кошыкі, вілі вяроўкі — лычакі. Лыка дралі ў маі — чэрвені. Скруткі лыка (матушкі) вешалі ў клеці, на гарышчы хаты. Нарыхтоўвалі таксама луццё — тонкія жэрдкі з карой. Зімой лыка размочвалі ў цёплай вадзе, каб яно было эластычным, a луццё распарвалі ў печы, здымалі з яго лыка.