Чацвер, 16.05.2024, 05:46

ЛЫНТУПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ

Галоўная »
ЛЫНТУПСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА АНДРЭЯ размяшчаецца на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка Лынтупы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1908—14 гг. з цэглы па фундацыі Ю.Бішэўскага. Абкружаны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай (раней меліся вуглавыя трох’ярусныя драўляныя званіцы).


Звесткі аб першым драўляным касцёле святога Андрэя адносяцца да 1459 г. Хроніка парафіяльнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі за 1879 г. паведамляе, што ён быў заснаваны віленскім ваяводам А.Даўгірдовічам, меў пяць алтароў і амбон, шпіталь. У 1640 г. А.Чарніцкім пры касцёле пабудавана цагляная капліца, ён падараваў храму васьміпудовы звон і літургічнае начынне.

Помнік архітэктуры неабарока. Манументальная двухвежавая трохнефавая базіліка з трансептам і паўкруглай двух’яруснай апсідай. Двух'ярусны «карабель»храма схаваны за кулісай франтальнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух’ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. Барочная дынаміка і архітэктурная пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, завершаных гранёнымі ліхтарамі, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы з архівольтамі і імпастамі.

Унутры нефы размежаваны аркадамі на магутных чатырохгранных пілонах, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, апсіда — конхай з круглымі люкарнамі па перыметры. На левым пілоне прэсбітэрыя выступае паўкруглы амбон з балюстрадным парапетам. Сродкамі фрэскавага роспісу выкананы ракайльна-класіцыстычны роспіс інтэр'ера: перыметральны фрыз з поясам гірлянд, панэлі пілястраў і падпружных арак і інш. Галоўны драўляны алтар выкананы ў стылі мадэрн, бакавыя стукавыя — неакласіцызму. У інтэр'еры мастацкую каштоўнасць мае абраз «Святая Ганна» (мяжа 18—19 ст.), два фератроны ў стылі ракако (18 ст.).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.