ЛЫНТУПСКІЯ КАПЛІЦЫГалоўная »
ЛЫНТУПСКІЯ КАПЛІЦЫ размяшчаюцца на могілках на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Лынтупы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў другой палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю ў колькасці 15, верагодна, адным будаўніком.
Аднатыпныя помнікі народнага дойлідства. Вырашаны двух’яруснымі чатырохграннымі вежамі пад шатровымі дашкамі з каванымі крыжамі ў завяршэнні. Першы ярус служыць магутным бутавым пастаментам для верхняга цаглянага, адкрытага арачнымі прасветамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|