ЛЫСКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛЫСКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам, пад якім прамавугольны ўваходны праём.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|