Чацвер, 25.04.2024, 11:11

МАЦІ БОСКАЯ

Галоўная »
МАЦІ БОСКАЯ (Maцi Божая, Марыя, Дзева Марыя, Багародзіца, італьян. Мадонна) у выяўленчым мастацтве — вобраз маці Ісуса Хрыста стаў адным з галоўных у мастацтве розных краінаў. Першыя адлюстраванні яе з’явіліся ў Старажытным Рыме ў III — IV стст. н.э. Пашырэнне вобраз атрымаў у мастацтве сярэднявечча і Адраджэння, дзе ў розных паводле сюжэтаў абразах паказанае жыццё Маці Боскай ад нараджэння да смерці: «Нараджэнне Марыі», «Увядзенне ў храм», «Нараджэнне Ісуса Хрыста», «Святая сям’я», «Успенне Маці Боскай» і інш. Найбольш папулярнай была выява з дзіцем Ісусам Хрыстом. У мастацтве сярэднявечча вобраз меў характар абстрактнага маральнага ідэала, сімвала, які існаваў па-за часам і прасторай, рэальным быццём. Мастацтва Адраджэння зрабіла яго чалавечным, зямным, выявіла праз яго дух новае, гуманістычнае светаўспрыманне эпохі. Гэта высокае ўвасабленне мацярынства, яго духоўнай і жаноцкай прыгажосці, шчасця, і разам з тым самаахвярнасці і пакутніцтва.

Найбольш значныя творы старажытнага мастацтва з выявай Маці Боскай — мазаіка «Маці Боская Аранта» ў Кіеўскім Сафійскім саборы (XI ст.), абраз «Маці Боская Уладзімірская» (XII ст., Дзяржаўная Траццякоўская галерэя). У беларускім іканапісе вобраз пашыраны з XIV — XVIII стст. З літаратуры вядомы абраз XII ст. «Маці Боская Эфеская», зберагліся абразы «Маці Боская Адзігітрыя» (канец XV — пач. XVI ст.), «Маці Боская Адзігітрыя Смаленская» (XVI ст., абодва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь). Паводле сістэмы выяўленчых сродкаў яны блізкія да візантыйскага і старажытна-рускага жывапісу.

Асаблівасцямі беларускіх абразоў багародзічнага цыкла XVI — XVIII стст. з’яўляліся яскравая характарнасць, у некаторых выпадках простанароднасць тыпажу, жыццёвая пераканальнасць эмацыйных характарыстык. Пад уплывам Адраджэння вобраз Маці Боскай набыў свецкі характар («Маці Боская Адзігітрыя неўвядальны цвет», пачатак XVII ст., Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Ён натхняў мастакоў ХІХ — ХХ стст. («Мадонна з дзіцем» I.Аляшкевіча і В.Ваньковіча, 1-я палова XIX ст.).

Секулярызаванае пераўтварэнне матываў, звязаных з іканаграфіяй Маці Боскай, знайшло адлюстраванне ў савецкім жывапісе. Глыбокім роздумам аб сутнасці быцця, філасофскім асэнсаваннем тэмы самаахвярнасці вызначаюцца творы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», «Партызанская мадонна (Мінская)», «Мадонна Біркенаў», дзе вобраз жанчыны-маці з дзіцем на руках набывае велічны, эпічны характар, сімвалізуе гераізм народа, выражае пратэст супраць вайны і заклік да міру.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (442) лістапад 2012 г.;
«Краязнаўчая газета» № 42 (443) лістапад 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.