Субота, 20.04.2024, 13:47

МАГІЯ

Галоўная »
МАГІЯ (лац. magia ад грэч. mageia) — абрады, таямнічыя дзеянні або слоўныя формы-заклінанні, што выкарыстоўваліся чалавекам з мэтай звышнатуральным спосабам уплываць на істоты, прадметы і з'явы навакольнага свету. Узнікла ў першабытным грамадстве і захавалася ў рэлігійных вераваннях да нашага часу. Шырока былі распаўсюджаныя магічныя абрады пры першым выхадзе ў поле, уборцы ўраджаю, абрады выклікання дажджу і інш. З узнікненнем класавага грамадства і з'яўленнем складаных формаў ралігіі элементы яе ўвайшлі складнікам культавых дзеянняў (напрыклад, асвячэнне стравы, хрэсныя хады да святых месцаў і інш.). У сярэднія вякі адрознівалі магію белую — чараўніцтва пры дапамозе нябесных сілаў (маленні са зваротамі да Бога, Божай Маді і інш.) і магію чорную — чараўніцтва пры дапамозе пякельных сілаў.

Паводле мэтавай накіраванасці магія падзялялася на некалькі тыпаў: шкодную, ваенную, любоўную, лячэбную, прамысловую, сельскагаспадарчую, побытавую і інш. Шкодную выкарыстоўвалі супраць ворагаў. Перажыткі яе захаваліся ў выглядзе праклёнаў, магічных дзеянняў над следам чалавека і інш. Ваенная выкарыстоўвалася пры выступленні супраць ворагаў: танцы, заклінанні зброі, нашэнне талісманаў ад варожых стрэлаў, дзідаў (пазней куляў). Прыёмы любоўнай магіі выкарыстоўвалі з мэтай «прываражыць», «прысушыць» каханага ці «адсушыць», «адваражыць» нялюбага, адпомсціць разлучніцы і інш.

Адзін са старажытных тыпаў магіі «прамысловая: рознага роду дзеянні, мэта якіх — садзейнічаць паспяховаму паляванню, рыбнай лоўлі і інш. Неаддзельная ад яе земляробчая ці сельскагаспадарчая, якая спалучала ў сабе шэраг абрадаў і дзеянняў, накіраваных на атрыманне добрага ўраджаю, уратаванне ад сухавею, паводкі, прадухіленне паморку свойскай жывёлы і інш.

Старажытная таксама лячэбная магія (знахарства), у якой выкарыстоўвалі талісманы, акурванне хворага дымам, выхукванне, выгрызанне хваробы і інш. Часам магічныя дзеянні праводзілі не над самім хворым, а над яго валасамі, пазногцямі, адзеннем і інш.

Шырока выкарыстоўвалі шэпты і замовы. Лічылі, што многія хваробы былі вынікам дзеяння злых духаў, таму ў тэкстах замоваў сустракаюцца просьбы да іх ці пагрозы ім. З мэтай магічнага ўздзеяння на звышнатуральныя сілы выкарыстоўвалі агонь, ваду, зямлю (стыхіі), некаторыя расліны, камяні, гліну і інш. Так, «нашаптанай» вадой паўсюдна лячылі так званыя ўрокі. Магічную сілу засцерагаць ад няшчасця і злых духаў прыпісвалі многім прадметам, выявам, дзеянням. Часта магія была заняткам так званых чараўнікоў, ведзьмаў. Рэшткі магічных забабонаў і па сённяшні дзень засталіся ў побыце часткі насельніцтва краіны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.